Школьнікі змогуць бясплатна наведваць дзяржаўныя спартыўныя аб’екты

Грамадства Спорт

Школьнікі і выхаванцы спартыўных школ змогуць на бязвыплатнай аснове наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні. Адпаведны ўказ нумар 295 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 жніўня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 29 сакавіка 2012 года нумар 150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю» і накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

«Улічваючы, што такія аб’екты ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў, школьнікам і выхаванцам спартыўных школ прадастаўлена магчымасць доступу да іх на бязвыплатнай аснове і без кампенсацыі камунальных і іншых расходаў для арганізаваных заняткаў фізічнай культурай і спортам», — адзначылі ў прэс-службе.

БелТА