У нашым раёне ўжо стала добрай традыцыяй гасцінна сустракаць маладое папаўненне. І вось на мінулым тыдні некалі бестурботных студэнтаў універсітэтаў і каледжаў, а сёння – маладых спецыялістаў, якія робяць першыя крокі ў прафесію педагога, віталі ў Брагінскай школе.
З юнакамі і дзяўчатамі сустрэліся кіраўніцтва і спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, каб абмеркаваць пытанні, якія хвалююць усіх, хто толькі пачынае свой працоўны шлях. Начальнік аддзела Галіна Васяновіч, вітаючы прысутных, выказала надзею, што моладзь зойме дастойнае месца ў педагагічных калектывах Брагіншчыны, працягне іх славутыя традыцыі.
Галоўны спецыяліст Святлана Паўлюшчанка растлумачыла палажэнні, якія датычацца сацыяльных гарантый маладых спецыялістаў. Расказала аб грашовых выплатах, што атрымаюць педагогі пры заключэнні кантрактаў на тры ці пяць гадоў, аб парадку прадастаўлення льготных крэдытаў і інш. Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна Яшчанка пазнаёміла з правамі членаў прафсаюза, заклікала не заставацца ў баку ад спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне. юнакамі і дзяўчатамі сустрэліся кіраўніцтва і спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, каб абмеркаваць пытанні, якія хвалююць усіх, хто толькі пачынае свой працоўны шлях. Начальнік аддзела Галіна Васяновіч, вітаючы прысутных, выказала надзею, што моладзь зойме дастойнае месца ў педагагічных калектывах Брагіншчыны, працягне іх славутыя традыцыі.
Да размовы далучыўся і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Данііл Сіманенка, які растлумачыў, як стаць на ўлік, каб палепшыць свае жыллёвыя ўмовы.
Тым часам у маладых спецыялістаў была магчымасць задаць свайму кіраўніцтву пытанні і падзяліцца ўражаннямі аб першым працоўным месцы.
Вольга ПАЛЯШЧУК
Фота аўтара