Дарагія жыхары Брагінскага раёна і паважаныя госці! Ад усёй душы віншуем вас з 95-годдзем з дня заснавання нашага раёна!

Галоўнае Год малой родины Грамадства

Дарагія жыхары Брагінскага раёна
і паважаныя госці!

Ад усёй душы віншуем вас
з 95-годдзем з дня заснавання
нашага раёна!

Брагіншчына заслугоўвае шчырага захаплення і любові. Яе гісторыя непарыўна звязана з гісторыяй беларускага народа. У ёй адзначаны як перыяды цяжкіх выпрабаванняў, так і старонкі гераічных перамог.

Мы можам з гонарам сказаць, што ў раёне з’яўляецца ўсё больш маладых сем’яў, павялічваецца нараджальнасць. Гэта сведчыць аб наяўнасці ў раёне сацыяльнага дабрабыту, які неабходна падтрымліваць і развіваць у далейшым.

Паважаныя землякі! Дзякуй вам за любоў да роднага краю, за ўдзел у яго лёсе, беражлівыя адносіны да гісторыі. Аднолькава каштоўныя і заслугоўваюць вялікай павагі любыя праявы вашага клопату аб сваёй малой радзіме. Уладкаванне кветнікаў і дзіцячых пляцовак, будаўніцтва, адказная праца на прадпрыемствах і ў сацыяльнай сферы – кожная ваша справа, накіраваная на карысць раёна, – значны ўклад у развіццё Брагіншчыны.

Прыміце шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў!

Са святам!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў