Аднымі з першых у поле выехалі экіпажы камбайнаў ААТ “Чамярыскі”, каб сабраць ураджай збожжавых да апошняга зярнятка.
Сёлета адказная ўборачная кампанія ў гэтай гаспадарцы пачалася ўрачыста. Святочны настрой камбайнерам падарылі работнікі раённага дома культуры, якія правялі старадаўні абрад “Зажынкі” і праспявалі душэўныя песні з пажаданнямі высокіх намалотаў.
Павіншавалі хлебаробаў з пачаткам жніва таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан, прадстаўнікі прафсаюзнага руху раёна Раман Цеслянок і Віктар Балобан, старшыня ААТ “Чамярыскі” Адам Царанок.