Зладжанасць дзеянняў прыносіць поспех

Афіцыйна Галоўнае

У любой справе, незалежна ад таго,  вытворчасць гэта  ці лячэнне пацыентаў, асноўны паказчык – якасць работы. У ААТ раёна накірункаў не так і шмат: атрымаць прадукцыю раслінаводства і жывёлагадоўлі  найвышэйшай якасці і не дапусціць спаду вытворчасці. Але складальнікі поспеху неразрыўна звязаны ў ланцужок. Калі рвецца адно звяно, парушаецца ўвесь працэс. Зараз на парадку дня аграрыяў – НАРЫХТОЎКА КАРМОЎ.

Як кажуць у народзе, майскія травы – залатыя. Скасіць іх патрэбна своечасова, каб не перастаялі, распарадзіцца па-гаспадарску і  забяспе-чыць грамадскі статак на зіму. Будзе якасная база – будзе і прадукцыя, і прыбытак, і большы заробак. А значыць, палепшыцца і дабрабыт сямей. Простая схема, але яна патрабуе улічваць усе аспекты і магчымасці.

Менавіта з абмеркавання пытанняў АПК раёна пачаў апаратную нараду старшыня райвыканкама. Аляксандр Кохан засяродзіў  увагу  прысутных і на якасці прадукцыі. Мала таго што ў некаторых гаспадарках малака атрымліваюць менш мінулагодняга, дык і аб  продажы яго гатункам экстра не дбаюць. Больш уплывовай павінна быць роля ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў.

НАВЯДЗЕННЕ ПАРАДКУ на зямлі таксама не губляе актуальнасці. Маруд-нымі тэмпамі ідзе абкошванне не толькі сельскіх населеных пунктаў, але і райцэнтра, пазарасталі ўзбочыны дарог. Неадкладна наводзіць парадак даручана старшыням сельскіх выканаўчых камітэ-таў, кіраўнікам адпаведных арганізацый.

Аб рабоце МАБІЛЬНАЙ ГРУПЫ паве-даміў галоўны спецыяліст аддзела ідэа-лагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзмітрый Тамко. Яе прадстаўнікі наведалі ААТ “Камарынскі” і “Брагінскі”, выпраўленнем недахопаў тут займаюцца, але тэмпы патрэбна паскорыць.

В.а. начальніка РАНС Віктар Цімонін давёў да ведама прысутных: пажараў не здарылася, наглядальныя камісіі працавалі па графіку.

Аб ДЭМАГРАФІЧНАЙ БЯСПЕЦЫ праінфармаваў галоўны ўрач установы аховы здароўя “Брагінская ЦРБ” Ігар Кірэня. Медыкі праводзяць шырокі спектр мерапрыемстваў, каб знізіць смяротнасць насельніцтва. Але агульнавядома, што ў гэтай дзейнасці шмат напрамкаў, і ўсе яны павінны быць пад увагай. Гэта і прафілактыка п’янства і алкагалізму, і працаўладкаванне, і ўмяшальніцтва, калі гэта патрэбна, адміністрацый прадпрыемстваў,  сельвыканкамаў. Па-казчыкі агульнай смяротнасці ў раёне зніжаны, але працы ў гэтым накірунку яшчэ шмат.

На апаратнай нарадзе разгледжаны таксама пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, арганізацыі раённых мерапрыемстваў, пагранічнай бяспекі, ходу рамонтных работ у Камарыне.

Галіна ШАЎЧЭНКА