Парк і вуліцы Брагіна ўпрыгожылі туі

Год малой родины Грамадства

Зялёныя насаджэнні выступаюць гарантам экалагічнай бяспекі на нашай планеце і іх ролю ў жыцці чалавека пераацаніць цяжка. Таму на мінулым тыдні ў райцэнтры актыўна праводзіліся работы па аднаўленні расліннага свету – замест спілаваных дрэў высаджваліся новыя.

Кампенсацыйнымі пасадкамі займаецца дзяржаўнае прадпрыемства “Красная гвоздика”. Алеі з туй ужо з’явіліся ў парку, каля рынку, дзіцячай школы мастацтваў, будынку паштовай сувязі, устаноў адукацыі і інш. Маладыя дрэўцы пакуль невысокія, аднак праз некаторы час яны дасягнуць аптымальнай вышыні. Высаджаны таксама і кусты ядлоўцу.

Хацелася б звярнуцца да жыхароў і гасцей пасёлка з просьбай беражліва адносіцца да пасадак, даць магчымасць дрэўцам прыжыцца і тады яны будуць доўгія гады радаваць нас сваёй грандыёзнасцю і насычанай зелянінай.