Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Даўгулявец у прывітальным слове адзначыў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя стала падзеяй, якая паклала пачатак глабальным зменам на карце свету, адыграла вялікую ролю ў лёсах мноства людзей, у тым ліку і беларусаў. Вынікам Вялікага Кастрычніка з’яўляецца заснаванне магутнай Савецкай дзяржавы, дзе народы розных нацыянальнасцей жылі па законах сяброўства, узаемадапамогі і братэрства.
7 лістапада да помніка Леніну былі ўскладзены кветкі.