Вялікія надзеі ўскладваліся ў бягучым годзе на кукурузу. Гэтая цеплалюбівая культура лягчэй пераносіць спёку.
Таму калі стала зразумелым, што недабор зернефуражу будзе адчувальным, з аптымізмам пачалі паглядваць на плантацыі каралевы палёў. На зерне ў нашым раёне пакінулі 1710 гектараў. На 26 верасня было ўбрана ўжо 72% плошчаў. ААТ “Імя Жукава” практычна завяршыла абмалот. Тут і найвышэйшая ўраджайнасць: 89 цэнтнераў з гектара. У цэлым жа па раёне яна склала 67 цнт/га (на ўзроўні абласнога паказчыка).
Па заканчэнні ўборкі кукурузы, як лічаць спецыялісты, ураджайнасць будзе не менш чым 70 цэнтнераў. Пасяўныя плошчы ні павялічваць, ні памяншаць не плануюць. Як паказала практыка мінулых гадоў, тых гектараў, што адводзяцца каралеве палёў, дастаткова, каб і сілас нарыхтаваць, і зерне.
Падрыхтавала Ніна СІНІЛАВА