Старыя і пустуючыя дамы ў Беларусі будуць прадаваць па рыначным кошце

Афіцыйна

Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў.

000021_1536161512_71678_big

Парадак продажу старых і пустуючых дамоў спрошчаны ўказам №357. Без правядзення аўкцыёнаў прадугледжваецца іх продаж ва ўсіх населеных пунктах, за выключэннем Мінска і абласных цэнтраў. Разам з тым абласным выканкамам дадзена права з улікам інтарэсаў дзяржавы і мясцовых умоў вызначаць іншыя тэрыторыі, дзе аб’екты будуць прадавацца толькі на падставе таргоў, гэта значыць там, дзе існуе павышаны попыт на аб’екты і зямельныя ўчасткі.

“Продаж будзе ажыццяўляцца па рыначным кошце, калі аб’ект рэалізуецца непасрэдна. Калі прадаецца на таргах, то рыначны кошт стане стартавым, – растлумачыў Андрэй Гаеў. – У параўнанні з агульным прававым рэгуляваннем ацэначнай дзейнасці ўстаноўлены больш працяглы тэрмін дзеяння заключэння справаздачы аб ацэнцы. Вынік праведзенай незалежнай ацэнкі адносна выстаўляемых на продаж аб’ектаў будзе дзейнічаць два гады”.

Пры адсутнасці выніку раней праводзімых таргоў указам прадугледжана паэтапнае зніжэнне цаны продажу старых і пустуючых дамоў на 20, 50 і 80 працэнтаў.
Старшыня Дзяржкаммаёмасці таксама звярнуў увагу, што дзеянне ўказа не распаўсюджваецца на тэрыторыі садоўніцкіх таварыстваў.

БелТА