Жніво-2018: першая тысяча тон – толькі пачатак

Сельская гаспадарка

000001

1 жніўня героем дня ў ААТ “Пераможнік” стаў вадзіцель Міхаіл Іотчанка, які адкрыў лік тысячнікаў у нашым раёне.

Павіншаваць яго з працоўным поспехам прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Шэйка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан, работнікі культуры. Камбайнеры і іх памочнікі, калегі Міхаіла Міхайлавіча (яны сабраліся ў машынным двары перад выездам у поле) такую колькасць гасцей бачаць часта. Два гады запар яны першымі ў раёне завяршаюць жніво і прымаюць з гэтай нагоды падарункі, падзякі, чуюць у свой адрас добрыя і шчырыя словы. А сёлета рэпартаж аб пачатку ўборачнай кампаніі з гэтай гаспадаркі паказала сталічнае тэлебачанне.

“Мне вельмі прыемна ўзнагародзіць сёння першага тысячніка, – сказаў Васіль Шэйка, – падзякаваць яму за стараннасць, руплівасць, пажадаць моцнага здароўя і плёну ў працы, уручыць ліст з падзякай і падарунак”.

Васіль Рыгоравіч расказаў, як ідзе жніво ў раёне. На 1 жніўня было ўбрана 40% плошчаў, намалочана 13,5 тысячы тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць – 21,7 цнт з гектара. У параўнанні з мінулагоднім валавы намалот меншы прыкладна на сем тысяч тон. Уся надзея – на каралеву палёў, з улікам зерня кукурузы плануюць выйсці на рубеж 2017-га.

000003000004

З віншаваннямі да Міхаіла Міхайлавіча звярнуліся прафсаюзныя лідары. Акрамя ліста з падзякай, падарунка, яму прывезлі яркую зялёную футболку і галаўны ўбор з лагатыпам грамадскага аб’яднання.

000002000005000012000006

З цеплынёй і пачуццём гонару за сваіх людзей гаварыў аб поспехах вопытнага шафёра дырэктар гаспадаркі Сяргей Карпенка. У адрас вадзіцеля-тысячніка, хлебаробаў “Пераможніка” пад акампанемент баяна гучалі прыгожыя лірычныя мелодыі.

Дату, калі атрымаў МАЗ-5551, Міхаіл Іотчанка запоўніў добра: 27 ліпеня 2005 года. Так супала, што першая перавезеная тысяча тон з’явілася на яго рахунку сёлета менавіта на гэтае чысло. За баранку аўтамабіля сеў у 1990 годзе, пасля службы ў арміі. Галоўны эканаміст сельгаспрадпрыемства Ніна Рудабелец ахарактарызавала героя жніва як дысцыплінаванага і руплівага.

А ў ААТ “Імя Жукава” ў цэнтры ўвагі быў Генадзь Шкурко, які даставіў з поля на зернеток больш за тысячу тон хлеба новага ўраджаю. Ліст з падзякай і падарунак яму ўручыў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзмітрый Тамко, пажадаўшы новых здабыткаў, сонечнага надвор’я, здароўя і ўдачы. Да яго слоў далучыліся Раман Цеслянок і Віктар Балобан, якія прыехалі таксама не з пустымі рукамі.

000007000008000009000010000011

У тым, што адзін з “мазістаў” ААТ “Імя Жукава” стане тысячнікам, сумненняў не было. Вось толькі хто першым дасягне такой адметкі, стала вядома нядаўна. Спадзяёмся, на тысячны рубеж выйдуць і калегі Генадзя Валянцінавіча.

Валянцін Бельчанка з адкрытага акцыянернага таварыства “Камарынскі” сваё ўменне працаваць вынікова дэманструе і сёлета.

000013

Ён быў трэцім у спісе вадзіцеляў-лідараў, якому ў першы дзень жніўня падзякавалі за працу. У знак павагі, як і прадстаўнікам “Пераможніка”, “Імя Жукава”, – лісты з падзякай і падарункі. Хочацца пажадаць, каб у Валянціна Яўгенавіча за першай тысячай тон ішла наступная, каб дасягнутае удвоілася.

Ніна СІНІЛАВА