Збіраючыся ў лес, выконвайце наступныя рэкамендацыі:
• у пахмурнае надвор’е паход лепш адкласці;
• па магчымасці не адпраўляйцеся ў лес паасобку;
• паведаміце сваякам (знаёмым) аб маршруце і часе вяртання;
• вывучыце асноўныя правілы арыентавання ў лесе;
• апранайце зручнае, непрамакальнае адзенне і абутак;
• вазьміце компас, тэлефон, ваду, лякарствы, нож, запалкі.
Перш чым пайсці глыбей у лес запомніце, з якога боку сонца:
• калі сонца справа, то пры выхадзе ў тым жа напрамку — сонца павінна быць злева, дадаткова адхіліцеся ўлева на 15 градусаў за кожную гадзіну знаходжання ў лесе.
Калі вы заблудзілі ў лесе:
• спыніцеся і супакойцеся;
• па магчымасці піце ваду;
• шукайце лініі электраперадач, прасекі, сцяжынкі — калі знайшлі, ідзіце ўздоўж; ідзіце ўніз па цячэнню ракі, ручая;
• прыслухоўвайцеся: шум трактара чутна за 3-4 км, брэх сабакі — за 2-3 км, поезд — за 10 км.
Не трэба выбірацца з лесу ноччу: пачынае цямнець — займіцеся ўладкаваннем месца для начлегу.
Крыніца: МНС Беларусі
Інфаграфіка: БелТА