Марафон дабрыні: на радасць дзецям

Грамадства

dig

ДУА “Асарэвіцкі дзіцячы сад – базавая школа” і шведскі «Клуб ільвоў”, прэзідэнтам якога з’яўляецца Бёрн Ёнсан, а прадстаўніком арганізацыі ў Беларусі – Алег Бандаровіч, звязвае даўняя дружба. Мы адчуваем і матэрыяльную падтрымку нашай установы, і клопат пра дзяцей. Сведчанне таму – дапамога замежных сяброў у рамонтных работах, афармленні кабінета беларускай мовы, правядзенні агульнашкольных свят… Спіс добрых спраў можна працягваць.

У сярэдзіне лютага, дарэчы, дзякуючы прадстаўнікам гэтага грамадскага аб’яднання 30 вучняў нашай школы ў чарговы раз здзейснілі эксурсійную паездку ў Гомель, дзе іх чакала гасцінная сустрэча ў бары “Беккер” – з прапанаванымі прысмакамі, у цёплай, добразычлівай атмасферы. А пасля дзеці наведалі цыркавую праграму “Джамба”. Святочнае шоу з экзатычнымі жывёламі, акрабатычныя нумары гімнастаў, вясёлыя выступленні клоунаў уразілі да глыбіні душы. Так што дамоў вярталіся задаволеныя і шчаслівыя, сагрэтыя шчырасцю сяброў.

Калектыў ДУА “Асарэвіцкі дзіцячы сад – базавая школа”