У раённым шашачным турніры “Умняша” прынялі ўдзел выхаванцы дашкольных устаноў і першакласнікі

Грамадства

Пераможцамі сталі вучаніца першага класа Камарынскай СШ Вікторыя Гаўрыленка і выхаванец санаторнага яслі-сада г.п. Брагіна Дзмітрый Грэсь.

Вядома, што гульня ў шашкі цесна звязана з ра-зумовым развіццём дзяцей. Спецыялісты сцвярджаюць, што калі хлопчыкі і дзяўчынкі будуць рэгулярна праводзіць час за такім заняткам, у іх палепшыцца памяць і ўвага, сфарміруецца стратэгічнае мысленне і мэтанакіраванасць. З гэтым згодны і супрацоўнікі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Брагіна, якія штогод, пачынаючы з 2011-га, праводзяць турнір сярод юных інтэлектуалаў. Сёлета ён прайшоў на базе Брагінскай СШ, дзе сабраліся маленькія аматары гульні з усяго раёна – выхаванцы старэйшых груп дашкольных устаноў і першакласнікі.

00130014

Між тым на шашачным полі разгортваліся зусім недзіцячыя баталіі: удзельнікі доўга разважалі над кожным ходам, асцярожнічалі.

001002003000004005006007

А каб заняць хлопчыкаў і дзяўчынкак у вольны ад разумовай гульні час, у суседнім пакоі праводзіліся конкурсы і танцавальныя хвілінкі.

009001000110012

Напрыканцы для ўсіх былі арганізаваны творчыя заняткі – дзеці клеілі маляўнічыя аплікацыі са сваімі фотаздымкамі.

001500160017001800190020002100220023

Паспаборнічалі паміж сабой і маці, якія прыйшлі падтрымаць сваіх маленькіх інтэлектуалаў.

008

Авалодаць у раннім узросце такой складанай гульнёй зможа не кожны, і ўсе, хто прыняў удзел у турніры, безумоўна, дастойны лічыцца пераможцамі. Таму дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і падарункі атрымалі ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі незалежна ад вынікаў.

0025002600270030

У той жа час вызначыліся і два лідары: сярод дашкольнікаў і першакласнікаў. Гэта Дзмітрый Грэсь і Вікторыя Гаўрыленка.

00290028

Дарэчы, таварыскі матч, які адбыўся паміж імі, завяршыўся нічыёй.

0024

Лісты з падзякай уручаны таксама мамам удзельнікаў Людміле Гаўрыленцы і Ганне Халявінай.

Як адзначыла пры агучванні вынікаў загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета і старшыня журы Наталля Пізо, калі дзеці працягнуць удасканальваць свае навыкі і ўменні, то ў будучым, магчыма, змогуць стаць чэмпіёнымі рэспубліканскага ці нават сусветнага ўзроўню.