Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына раіць на мясцовых выбарах вылучацца шляхам збору подпісаў

Грамадства

000020_1511271194_big

Паводле яе слоў, для гэтага неабходна падаць заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп, дзе пазначаны грамадзяне – ад трох да дзесяці чалавек. “Гэта самы просты спосаб. Больш таго, калі мяне пытаюцца знаёмыя людзі, як ім вылучыцца (а яны кіраўнікі, могуць і ад працоўнага калектыву), я заўсёды рэкамендую гэты спосаб”, – заўважыла старшыня ЦВК.

Яна звярнула ўвагу: каб вылучыцца ад працоўнага калектыву, неабходна прысутнасць на сходзе не менш як 50% працоўных плюс адзін чалавек. “А іншым разам, увогуле, не ўсе людзі ўлічваюцца, нехта можа быць у дэкрэтным водпуску, і дастаткова невялікай памылкі, каб потым сход прызналі неправамерным”, – сказала Лідзія Ярмошына.

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама нагадала, што пры вылучэнні ў абласны і Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў неабходна сабраць не менш як 150 подпісаў, у раённы, гарадскі (гарады абласнога падпарадкавання) Савет дэпутатаў – не менш за 75 подпісаў, у гарадскі (гарады раённага падпарадкавання), пасялковы і сельскі Савет дэпутатаў – не менш за 20. Пры гэтым у падпісным лісце павінны быць толькі подпісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі акругі, па якой вылучаецца кандыдат. Подпісы, сабраныя на тэрыторыі іншай акругі, улічвацца не будуць.

БелТА