Пятнаццатага сакавіка ў раённым доме культуры прайшло мерапрыемства “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі.
З мэтай патрыятычнай і прававой асветы падрастаючага пакалення такая акцыя праводзіцца штогод па ўсёй краіне. Упершыню яна прайшла ў 2004 го-дзе па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, а потым стала своеасаблівай традыцыяй.
Ва ўрачыстых абставінах васямнаццаці падлеткам былі ўручаны пашпарты. Свой галоўны дакумент чатырнаццацігадовыя юнакі і дзяўчаты атрымалі з рук інспектара групы па грамадзянстве і міграцыі Брагінскага РАУС Кацярыны Перавознікавай.
З гэтай нагоды павіншаваць іх прыйшоў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец, які падкрэсліў, што быць грама-дзянінам – значыць асэнсоўваць свой абавязак перад Радзімай і ў поўнай меры гэтаму высокаму званню адпавядаць.
Пасля таго як былі ўручаны пашпарты, а разам з імі – Канстытуцыя РБ і кнігі пра наш раён, героі ўрачыстасці прымалі музычныя падарункі ад работнікаў раённага дома культуры.
Ірына СТЫЧЫНСКАЯ
Фота аўтара