План сяўбы азімых пад ураджай будучага года ў ААТ “Брагінка” складае 1702 гектары

Популярное Сельская гаспадарка

seu_1

Калі размова заходзіць пра сяўбу яравых або азімых зерневых, міжволі ўзгадваецца позвішча Руслана Нікалаева з ААТ “Брагінка”. Ён адзін выконвае гэтую работу, прычым якасна, з пачуццём вялікай адказнасці. Здаецца, для вопытнага механізатара ў гэты час не існуе іншых праблем, уся ўвага сканцэнтравана на полі і сеялцы. У такія моманты яго лепш не турбаваць, а вобразнае выказванне пра тое, што хлебароб даражыць кожнай хвілінай, будзе ў гэтым выпадку да месца.

План сяўбы азімых пад ураджай будучага года ў адкрытым акцыянерным таварыстве складае 1702 гектары. Як і дзесяцігоддзе таму, выканае яго Руслан Нікалаеў. На сёння ён загарнуў у глебу насенне на плошчы 1300 гектараў. Убіраць збажыну будуць іншыя, а яго задача – закласці надзейны падмурак.

Вопытнага хлебароба не раз называлі ў ліку лепшых пры падвядзенні вынікаў раённага спаборніцтва, але не дзеля ўзнагарод выводзіць ён пасяўны агрэгат на палеткі гаспадаркі. Жыве ў душы любоў да справы сваіх продкаў, якія ўмелі працаваць на зямлі і перадалі свае вопыт і веды ў спадчыну.

Ніна СІНІЛАВА