Для ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” акцыя ўжо стала традыцыйнай і нашы валанцёры прымаюць у ёй удзел не ўпершыню. А ў мінулую пятніцу мы арганізавалі пункт збору школьных прыналежнасцяў у магазіне №12 “Родны кут” і запрасілі далучыцца да акцыі прадпрымальнікаў з рынку. Трэба адзначыць, што наша скрынка даволі хутка напоўнілася сшыткамі, алоўкамі, ручкамі, альбомамі для малявання, фарбамі і інш.
Усё сабранае будзе перададзена дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Алёна ПАРХОМЕНКА,
камандзір валанцёрскага атрада “Добрае сэрца”