Віншуем жыхароў раёна са святам!
Значэнне гэтай даты блізкае і зразумелае любому грамадзяніну. Менавіта прыняцце і далейшае ўдасканаленне Асноўнага Закону ў многім вызначыла сучаснае развіццё Беларусі як моцнай сацыяльнай прававой дзяржавы.
Канстытуцыя — найважнейшы сімвал і атрыбут суверэнітэту нашай краіны. Яна заклала аснову для ўмацавання дэмакратычных устояў грамадства, захавання духоўных каштоўнасцей нацыі, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека і кожнай сям’і.
Асноўны Закон гарантуе надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, садзейнічае паслядоўнаму правядзенню сацыяльна-эканамічнай палітыкі, накіраванай на істотнае павышэнне якасці жыцця людзей.
Шчыра жадаем міру, шчасця, здароўя, увасаблення ўсіх вашых задум, натхнення на далейшыя працоўныя дасягненні на карысць роднай зямлі.
Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Мікалай КАВАЛЁК,
старшыня раённага Савета дэпутатаў