Як паведамлялася раней, у сакавіку працоўны дзень з панядзелка 7 сакавіка пераносіцца на суботу 5 сакавіка.
Адпаведнае рашэнне змяшчалася ў пастанове ўрада ад 23 лістапада 2015 года №976.
Такім чынам, беларусы будуць адпачываць тры дні — з 6 па 8 сакавіка (нядзеля — аўторак).
Разам з тым арганізацыям дадзена права з улікам спецыфікі вытворчасці ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам, нагадвае Саўмін.
Наступныя вялікія выхадныя будуць у маі.
Сёлета Радаўніца будзе адзначацца 10 мая, адпаведна, выходныя будуць доўжыцца з 7 па 10 мая (з улікам таго, што 9 мая — панядзелак).