Цэнтрам іх клопату на гэты раз сталі не толькі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, але і выхаванцы Брагінскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
– Новы год і Каляды – самыя светлыя і добрыя для нас святы, яны заўсёды нясуць у сабе вялікія чаканні і надзеі, – гаворыць кіраўнік аддзялення Любоў КУЗНЯЦОВА. – Штогод у гэтыя дні мы па традыцыі дорым падарункі не толькі сваім родным і блізкім, але і тым, каму патрэбна дапамога. Так, інваліды першай группы не змаглі прысутнічаць на навагоднім ранішніку, які прайшоў напярэдадні ў раённым доме культуры, таму да іх мы вырашылі наведацца самі і, вядома ж, з віншаваннямі ды гасцінцамі.
З радасцю сустракалі супрацоўнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і дзеці з асаблівасцямі ў развіцці. Выхаванцы ЦКРНіР таксама атрымалі наборы цукерак.
Дарэчы, навагоднія падарункі былі закуплены дзякуючы Брагінскаму тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” і ААТ “Брагінка”.