Асаблівыя дзеці: няхай заўсёды будзе сонца!

Грамадства

000001

У мінулую пятніцу ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі было весела і не па-зімоваму сонечна. Дзеці з асаблівасцямі ў развіцці і іх бацькі сталі ўдзельнікамі сапраўднай казачнай гісторыі.

Яскравае і вясёлае мерапрыемства пад назвай “Няхай заўсёды будзе сонца!” падрыхтавалі для сваіх выхаванцаў і гасцей супрацоўнікі цэнтра. У выявах казачных персанажаў яны забаўлялі дзяцей, якім патрэбны асаблівы клопат, цікавымі конкурсамі і гульнямі. Усе разам спявалі, танцавалі, чыталі вершы… Хлопчыкі і дзяўчынкі проста свяціліся ад шчасця і з уласцівай ім шчырасцю дзяліліся сваёй радасцю з прысутнымі.

0000020000030000040000050000060000070000080000011000001000000120000013000001400000150000016000009

Сярод ганаровых гасцей свята – галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Аскерка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Мялешка, намеснік дырэктара Брагінскай сярэдняй школы Людміла Федарэнка, пастар евангельскай царквы “Благодать” Юрый Куніцкі. Шмат добрых слоў яны адрасавалі педагогам цэнтра – людзям, якія выхоўваюць гэтых асаблівых дзяцей, ствараюць для іх асаблівую атмасферу дабра, утульнасці, павагі, адчування абароненасці і запатрабаванасці. Падтрымаць выхаванцаў ЦКРНіР прыйшлі і валанцёры Брагінскай СШ.

0000018

Гэта было не проста свята, а напамін аб тым, што побач з намі ёсць хлопчыкі і дзяўчынкі, якія кожны дзень здзяйсняюць хай невялікі, асабісты, але подзвіг, атрымліваюць перамогу над сабой і складанымі абставінамі. І такія сустрэчы для іх – выдатны спосаб забыцца аб стане свайго здароўя, апытуцца ў казачнай атмасферы, павесяліцца з аднагодкамі і атрымаць падарункі.

00000170000019