Рэйд: да сустрэчы з інспектарам былі гатовы не ўсе

Тэрыторыя закона Школа бяспекі

OSVOD_1

…Субота, восем гадзін. Аматары рыбнай лоўлі ўжо даўно «расчахлілі» вудачкі, іх любімая справа – у самым разгары. Менавіта таму на гэты час і быў прызначаны пачатак чарговага рэйда дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах (ДІМС).

Надзяваем выратавальныя камізэлькі – абавязковы атрыбут усіх, хто выходзіць на воду, і накіроўваемся патруляваць Днепр.

Трэба адзначыць, што жадаючых правесці час, трымаючы ў руках вудачку, адпачыць ад паўсядзённых клопатаў вельмі шмат. Прычым у камарынскую зону прыязджаюць парыбачыць не толькі жыхары нашага раёна. Мясцовая маляўнічая прырода прыцягвае аматараў гэтага займальнага занятку з Рэчыцы, Гомеля і нават з Мінска. І тады на беразе Дняпра вырастаюць палатачныя гарадкі, а сама рака проста ўсеяна людзьмі з вудамі і надзеяй на добры ўлоў.

OSVOD_3OSVOD_2

У гарачую пару такія рэйды праводзяцца даволі часта. Таму рыбакам заўсёды патрэбна быць гатовымі да сустрэчы з інспектарам па маламерных суднах Мікалаем Катлабаем. Асноўная задача ДІМС – выяўляць па-рушэнні, якія дапускаюць ула-дальнікі лодак. Самыя распаўсюджаныя – адсутнасць выратавальных камізэлек і дакументаў на водны транспарт. Прычым як першыя, так і другія часта забываюцца ў машыне. І тады рыбакам нічога не застаецца, як здымацца з якара і накіроўвацца да берага.

OSVOD_4OSVOD_5

Сустракаецца і такі від парушэнняў, як не пройдзены штогадовы тэхагляд лодкі. Вось і жыхар Гомеля лічыў, што зможа пазбегнуць адказнасці за такую нядбайнасць. У выніку атрымаў пратакол і штраф у памеры 0,5 базавай велічыні (на першы раз).

OSVOD_6OSVOD_8OSVOD_9OSVOD_10OSVOD_7OSVOD_11

Мікалай Мікалаевіч таксама не стамляецца нагадваць адпачываючым аб правілах бяспечных паводзін на рацэ і прыводзіць прыклады няшчасных выпадкаў, якія здарыліся з-за іх ігнаравання. Як старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах ён павінен сачыць і за тымі, хто прыехаў на Днепр проста пакупацца.

Дзяржінспектар адзначае, што большасць судавадзіцеляў закон усё ж выконваюць. Ім застаецца толькі пажадаць удалай рыбалкі!

_________________________________

Патрэбна ведаць

Абавязковай рэгістрацыі ў ДІМС падлягаюць усе маторныя лодкі, а таксама вёславыя грузападымальнасцю больш за 225 кг.

_____________________

БУДЗЬ У КУРСЕ!

Кіраваць маламерным суднам, магутнасць рухавіка якога перавышае 3,7 кілавата (пяць конскіх сіл), можа толькі чалавек, які атрымаў пасведчанне на права кіравання такімі суднамі.

_________________________________

Суднавадзіцелю забараняецца:

кіраваць маторным маламерным суднам, не маючы пры сабе пасведчання, якое дае на гэта права;

выходзіць у плаванне без суднавага білета і сертыфіката аб допуску лодкі да эксплуатацыі.