Сёння плошча Брагіна стала цэнтрам народных гулянняў, якімі па традыцыі завяршаецца масленічны тыдзень.
Прычым надвор’е стаяла такое, што насамрэч здавалася: менавіта сёння вясна ўступае ў свае правы, менавіта сёння самы час для забаў і весялосці.