Па ўсёй Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў

Грамадства Школа бяспекі

Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Дар’я Лепешка.

les

«Гарачае надвор’е і адсутнасць ападкаў справакавалі ў Беларусі ўзнікненне і распаўсюд лясных і тарфяных пажараў. Каб прадухіліць лясныя і тарфяныя пажары і гарантаваць бяспеку знаходжання грамадзян у лясах, уведзены забароны на наведванне лясоў ва ўсіх абласцях краіны», — адзначыла прэс-сакратар.

Згодна з Лясным кодэксам, забарону на наведванне лясоў, у тым ліку ўезд механічных транспартных сродкаў у лясы і на тарфянікі (акрамя тэхналагічнага транспарту лясгасаў), упаўнаважаныя ўстанаўліваць органы мясцовай выканаўчай улады (райвыканкамы) у сувязі з надыходам высокай пажарнай небяспекі ў лясах.

У перыяд дзеяння забароны дазваляецца праязджаць на аўтатранспарце толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да ўладкаваных месцаў адпачынку.

Распальванне вогнішчаў у лясах і на тарфяніках на гэты перыяд забаронена.

На час дзеяння забароннага перыяду зачыняюцца ўсе шлагбаўмы на з’ездах з дарог у лясы, пры неабходнасці могуць ўстанаўлівацца шыльды з інфармацыяй аб забароне наведвання лясы і мерах адказнасці за яе парушэнне.

БелТА