Брагінчане самага рознага ўзросту – ад дзяцей да сівых ветэранаў, прынялі сёння ўдзел у мітынгу, прымеркаваным да свята 9 Мая. Усе прыйшлі да брацкай магілы, каб у чарговы раз аддаць даніну памяці загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне, сказаць словы падзякі тым нешматлікім жывым воінам і працаўнікам тылу, хто ў далёкіх 40-х каваў Перамогу.
Працягнуліся святочныя мерапрыемствы ў парку “30 год Перамогі”.
На стадыёне прайшлі спаборніцтвы па футболе на Кубак Героя Савецкага Саюза Пятра Жукава, ураджэнца в. Мікулічы.