Пачуццё радасці ад надыходу вясны, жаданне напоўніць свет гармоніяй аб’ядноўвала ўсіх, хто прыйшоў 7 сакавіка ў раённы Дом культуры. Трэба адзначыць, што канцэртную праграму падрыхтавалі прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, якія сваімі яркімі выступленнямі стварылі ў зале сапраўды святочную атмасферу. Да іх далучыліся навучэнцы Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, самадзейныя артысты. Пачуццё замілавання і пяшчоты выклікалі таксама самыя маленькія ўдзельнікі канцэрта – выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці.
Шчырыя віншаванні і песні, якія гучалі падчас мерапрыемства, не змаглі нікога пакінуць абыякавымі. І доказам таму сталі бурныя апладысменты, якімі адорвала публіка ўсіх артыстаў.