У Брагіне будуецца дом для дзяцей-сірот

Грамадства

detskiy_dom_semeynogo_tipa

Пачата будаўніцтва жылога дома для сям’і, якая будзе выхоўваць дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. Генеральным падрадчыкам з’яўляецца ААТ “Палессебуд”, субпадрадчыкам – Брагінская ПМК №91, у якасці заказчыка выступіла камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Брагінскага раёна”. Агульная плошча двухпавярховага катэджа – 197 квадратных метраў. Дарэчы, праект яго – тыпавы.

На першым паверсе размесцяцца кухня, сталовая і тры пакоі, на другім – чатыры пакоі і памяшканне для сушкі бялізны. Прадугледжаны і два санвузлы. Агульны кошт аб’екта – каля двух мільярдаў рублёў, якія будуць выдзелены з рэспубліканскага бюджэту. Дзяржава ідзе на такія выдаткі з мэтай вырашэння праблемы дзіцячага сіроцтва. Дамы сямейнага тыпу ёсць у многіх раёнах вобласці, а ў 2014-м будзе здадзены ў эксплуатацыю і ў нашым.