Напярэдадні навучальнага года яна атрымала ад супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў набор канцылярскіх прыналежнасцяў.
Усё неабходнае ў рамках рэспубліканскай акцыі “Збяром партфель першакланіку” набыў ва ўнівермагу намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Лысянок. Гэта сшыткі, альбомы, размалёўкі, ручкі, алоўкі, фарбы, фламастары і інш. Дзяўчынка вельмі абрадавалася падарункам і паабяцала, што ў школе будзе вучыцца старанна і толькі на “выдатна”. Дарэчы, сабраных калектывам грошай хапіла і для таго, каб набыць нешта і для старэйшый сястры Крысціны – другакласніцы Аляксандры.
Безумоўна, дапамога супрацоўнікаў міліцыі палегчыла матэрыяльную ношу па зборы дзяцей да школы для маці дзяўчынак, якая выхоўвае іх адна.