Клопат аб маленькіх грамадзянах нашай краіны з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці дзяржавы. Менавіта таму штогод зацікаўленымі структурамі праводзіцца міжведамасная праграма “Клопат”, а таксама розныя дабрачынныя акцыі, удзел у якіх заўсёды прымае калектыў РАНС. І на гэты раз выратавальнікі ўнеслі свой уклад у тое, каб асаблівае і ні з чым не параўнальнае свята – Дзень ведаў – будучы школьнік Мікіта сустрэў у поўнай экіпіроўцы.
Хлопчык пойдзе ў першы клас Брагінскай сярэдняй школы. Напярэдадні гэтай падзеі ён атрымаў у падарунак лёгкі і зручны рукзак з выяваю Чалавека-павука, альбомы, ручкі, фарбы і алоўкі – усё тое, што спатрэбіцца ў вучобе. Іх яму ўручыла Ірына Чарняўская, інспектар групы прапаганды і навучання Брагінскага РАНС. Ірына Віктараўна таксама пажадала Мікіту поспехаў у вучобе і толькі добрых адзнак.
Дарэчы, дабрачынная акцыя “У цэнты ўвагі – дзеці”, прымеркаваная да Дня ведаў, праводзіцца з 20 жніўня да 30 верасня. Таму ў неабыякавых людзей яшчэ ёсць час прыняць у ёй удзел і дапамагчы якой-небудзь сям’і з фінсавымі цяжкасцямі ў падрыхтоўцы дзяцей да школы.