Нядаўна Брагінскі раён у чарговы раз наведала дэлегацыя з Японіі. У яе склад уваходзілі навукоўцы з Нацыянальнага ўніверсітэта Іокагамы, Нацыянальнага інстытута перадавых прамысловых навук і тэхналогій, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Японіі, СМІ, прэфектуры Фукуі.
Перш-наперш іх цікавіў вопыт Беларусі, нашага раёна ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. У час візіту замежныя госці мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём вяскоўцаў, фермерскіх гаспадарак. Іх гасцінна вітаў уладальнік адной з іх – Пётр Сніцарэнка з Чамярыс. Прадстаўнікоў краіны ўзыходзячага сонца цікавілі многія пытанні: наступствы тэхнагеннай катастрофы, метады паляпшэння якасці сельгаспрадукцыі, дапамога дзяржавы ў пераадоленні паследкаў Чарнобыля. І проста як жывуць і працуюць тут людзі, чым займаюцца, як праводзяць свой вольны час.
Напрыканцы сустрэчы развіталіся як самыя лепшыя сябры. Па ўсім было відаць, што японскім гасцям усё вельмі спадабалася. Яны па-добраму пазайздросцілі таму, як у Беларусі паспяхова, хаця і не без цяжкасцяў, змагаюцца з бядой, якую пасеяў мірны атам.
Ігар САМБУК,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы
райвыканкама