“Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца” – у гэтым сапраўды меў рацыю правадыр сусветнага пралетарыяту. А сёння і ўвогуле ўзрастае патрэба ў высокакваліфікаваных спецыялістах – свае правілы дыктуе век інфармацыйных тэхналогій. Толькі што рабіць, калі чалавек па тых ці іншых прычынах не атрымаў у свой час дакумент аб агульнай базавай ці сярэдняй адукацыі? Выйсце – у атэстацыі ў парадку экстэрната.
Сутнасць гэтага працэсу заключаецца ў тым, што ў асобы, якая засвоіла вучэбныя праграмы самастойна, ёсць магчымасць прайсці выніковую атэстацыю за школьны курс экстэрнам. Пры жаданні патрэбна падаць заяву і іншыя дакументы ў раённы аддзел адукацыі да 25 красавіка. Атэстацыя ў парадку экстэрната будзе праводзіцца ў маі-чэрвені.
Здача экзаменаў ажыццяўляецца па вучэбных прадметах у адпаведнасці з праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Экстэрну, які паспяхова праходзіць атэстацыю, выдаецца адпаведны дакумент аб адукацыі.
Больш падрабязную інфармацыю на даную тэму можна атрымаць па тэлефоне 2-21-50.
Валянціна БЕЛЬЧАНКА