У 2010-м годзе ва ўсіх катэгорыях гаспадарак атрымана валавой прадукыі на 89,1 млрд рублёў, у тым ліку ў грамадскім сектары – на 59,4 млрд. Даведзенае заданне па тэмпах росту ў памеры 113% не выканана (93,6%), у тым ліку ў грамадскім сектары – на 90,1%, насельніцтвам – 101,4%. У агульным аб’ёме прадукцыі грамадскі сектар займае 66,6% (у 2009-м – 70,3%), насельніцтва – 33,4%.
Вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў параўнанні з папярэднім годам узрасла на 8,8%, у тым ліку малака павялічылася на 5,4%, вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 13,1%, свініны – 3,6%. А вось раслінаводчай знізілася на 24,3%. У агульным аб’ёме яна займае 47,6%, прадукцыя жывёлагадоўлі – 52,4%.
Ні адна гаспадарка не справілася з даведзеным заданнем па тэмпах росту валавой прадукцыі, выключэнне – КСУП “Саўгас “Камарынскі” (0,5%). Выкананне прагнозных паказчыкаў выглядае насупным чынам: КСУП імя Жукава – 75,5%, “Брагінка” – 73,5%, “Брагінскі” – 81,5%. У “Чамярыскім” (71,9%) і “Малажынскім” (71,5%) паказчыкі амаль аднолькавыя, у “Пераможніку” – 75,5%, КСУП “Саўгас “Камарынскі” – 83,8%. Тэмпы росту жывёлагадоўчай прадукцыі склалі па раёне 108,8%, самыя высокія яны ў “Брагінцы” (114,7%), імя Жукава – 113,1%, КСУП “Саўгас “Камарынскі” – 110,5%.
Па аб’ёмах вытворчасці валаўтвараючымі сталі КСУП “Малажынскі” – 22,3% (у 2009-м было 23,6%), “Брагінскі” – 16,4% (15,8), “Чамярыскі” – 14,5% (15,6%). Сярод астатніх малюнак такі: КСУП імя Жукава – 14,2%, “Саўгас “Камарынскі” – 13,2%, “Пераможнік” – 10,9%, “Брагінка” – 8,4%. Па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі першыя тры месцы займаюць “Малажынскі” (24%), “Брагінскі” (18,3%) і “Чамярыскі” (14,9%). Удзельная вага КСУП “Саўгас “Камарынскі” адпавядае 12,7%, “Пераможніка” – 12,4%, імя Жукава – 11,3%. “Брагінкі” – 6,4%.
На кожнага працуючага ў сярэднім атрымана прадукцыі на 43,8 млн рублёў, у КСУП “Брагінскі” – на 73,3 млн, “Чамярыскі” – 53,3, “Брагінка” — 48,2 млн. Ніжэй сярэднераённага паказчыка прадукцыйнасць працы ў КСУП “Малажынскі” (38,7 млн рублёў), “Саўгас “Камарынскі” (34,1 млн), імя Жукава (33,6 млн).
На 1 студзеня 2011 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы стала меншым на 3,1%, або на 852 галавы, і склала 26 680. З заданнем не справіліся. Знізілі яго КСУП імя Жукава, “Брагінка”, “Пераможнік”, “Брагінскі”, “Чамярыскі” і “Саўгас “Камарынскі”. Выключэнне – КСУП “Малажынскі”, які павялічыў на 79 галоў. Кароў налічваецца 8293 (+715).
Узнавіць пагалоўе за кошт яго захаванасці – задача неадкладная.
Валавая вытворчасць малака з пачатку года павялічылася на 5,4% і склала 240 079 тон. Найбольшы рост забяспечаны ў КСУП “Саўгас “Камарынскі” (118,3%), “Малажынскі” (110,6%), імя Жукава (108,4%). А вось “Чамярыскі” забяспечыў рост на 1,2%, “Пераможнік” – на 2,9%, “Брагінскі” дапусціў зніжэнне на 2,6%. Гадавое заданне выканана на 91,9%. Справіўся з ім толькі КСУП “Саўгас “Камарынскі” на 100,4%.
У разліку на адну карову надаілі па 4353 літры малака, што на 189 літраў больш, чым у 2009-м. Лепшыя паказчыкі ў жывёлаводаў “Брагінскага” – 5261 літр і “Пераможніка” – 4450. Найбольшае прыбаўленне забяспечылі працаўнікі фермаў КСУП “Саўгас “Камарынскі” (+747л), імя Жукава і “Малажынскі”. Ніжэй сярэднераённага паказчыка на 570 літраў надой у КСУП імя Жукава (3783л), а таксама ў “Брагінцы”, “Малажынскім”, “Чамярыскім”.
Калі б усе гаспадаркі атрымалі ад кожнай каровы столькі малака, колькі “Брагінскі”, павялічылі б валавы надой на 15%. Адной з прычын недаатрымання прадукцыі з’явілася змяншэнне расцёлаў кароў і цёлак на 758 галоў.
Вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы павялічылася на 13,1%, сярэднясутачныя прывагі склалі 577 грамаў (+75 гр) да 2009 года, за снежань – 516. Гадавое заданне па вытворчасці мяса выканана на 97,3%. Замест 3996 тон атрымалі 3888,8 тоны. Чатыры гаспадаркі (КСУП імя Жукава, “Брагінка”, “Брагінскі” і “Чамярыскі”) выканалі заданне адпаведна на 104,1%, 107,9%, 103,5% і 103,5%, астатнія не дасягнулі 100%.
Сярэднясутачныя прывагі ніжэй, чым у цэлым па раёне, у КСУП імя Жукава, “Малажынскі” і “Саўгас “Камарынскі”.
Вырошчванне свіней павялічылася на 3,6% і склала 132,2 тоны, заданне выканана на 78,2%. За снежань і таго менш – 70%, нягледзячы на тое, што да ўзроўню 2009-га працэнт высокі (171,9). Сярэднясутачныя прывагі свіней за год атрыманы невысокія – па 214 грамаў, у КСУП імя Жукава – 193 грамы, “Брагінка” – 195 грамаў.
Невытворчае выбыццё буйной рагатай жывёлы ў працэнтных адносінах сведчыць ад пагаршэнні сітуацыі. Паморак склаў 790 галоў, што на 51 больш папярэдняга года, да абароту статка – 2,9%. Забіта 945 галоў буйной рагатай жывёлы (+363 да ўзроўню 2009-га). Невытворчае выбыццё за студзень-снежань 2010-га вылічваецца 1011 галовамі, а гэта на 184 больш, чым у папярэднім годзе.
Нізкія паказчыкі захаванасці маладняку ў КСУП “Брагінскі”, дзе невытворчае выбыццё да прыплоду склала 26,8%, імя Жукава – 14,9%, “Саўгас “Камарынскі” – 16,3%. У параўнанні з 2009-м паморак павялічылі КСУП імя Жукава, “Брагінскі”, “Пераможнік”. Страты выліліся ў суму 902,2 млн рублёў. Акрамя таго, забіта 935 галоў буйной рагатай жывёлы, на 363 галавы больш. Ад прырэзкі атрымана 173,6 млн страт.
За 2010 год гаспадаркі раёна рэалізавалі 19 038 тон малака пры масавай долі тлушчу 3,61%. У заліковай вазе гэта 19 101 тона. Гатункам “экстра” прададзена 13%, вышэйшым –72,8%, першым –13,1%.
Працэнт малака другога гатунку склаў 1,1. Лепшыя вынікі маюць жывёлаводы “Чамярыскага”, якія змаглі паставіць на перапрацоўку 84,2% малака вышэйшым гатункам і 15,8% – “экстра”. У КСУП “Брагінскі” гэтыя паказчыкі суадносяцца так: 91,6% і 7,4%. Працаўнікі ферм “Малажынскага” гатункам “экстра” рэалізавалі 35,8% малака, вышэйшым – 51,9%.
За мінулы год першым і другім гатункам КСУП імя Жукава прадаў 28,2%, “Саўгас “Камарынскі” – 59,2%, “Пераможнік” – 17,6%. Вышэй базіснай тлустасці адпраўлялі малако жывёлаводы “Брагінскага” – 3,72%, “Чамярыскага” – 3,78%, “Саўгаса “Камарынскага” – 3,7%. Самая нізкая тлустасць у КСУП “Пераможнік” (3,41%), “Брагінка” (3,46). З-за гэтага незалічана гаспадаркам раёна 249 тон малака на суму 192,8 млн рублёў. Страты ад продажу малака нізкай якасці ацэньваюцца ў 257,1 млн рублёў, на адной тоне – 32,3 тысячы.
Таварнасць малака склала 79%. Вышэй сярэднераённага паказчыка ў КСУП імя Жукава, “Чамярыскі”, “Пераможнік”, “Саўгас “Камарынскі”, “Брагінка”. Калі б была яна 90%, пазбегнуць страт у суме 1709 млн змаглі б.
На цэнтнер малака зрасходавана 1,59 цнт кармавой адзінкі пры нарматыве 1–1,1, на цэнтнер прывагі буйной рагатай жывёлы – 14,8 пры нарматыве 10,5–11 цнт. Перарасходавана кармоў на вытворчасці малака 9543 тоны кармавых адзінак на суму 2347 млн, мяса – 14 631 тона на суму 3784. Усяго набягае 6141 млн.
За 11 месяцаў атрымана 40 337 млн рублёў выручкі, або 112,2% да 2009 года. Найвышэйшы рост забяспечыў КСУП імя Жукава – 131,1%, Чамярыскі” – 115,8%, “Малажынскі” – 115,5%, “Саўгас “Камарынскі” – 113,4%.
Аналізуючы паказчыкі рэалізацыі прадукцыі, неабходна адзначыць, што на аднаго працаўніка яна склала 29,7 млн. На першым месцы – “Брагінскі” (45,9 млн), другім – “Чамярыскі” (42,8), трэцім – “Пераможнік” (28,7). Для нармальнай работы выручкі павінны мець на кожнага члена працоўнага калектыву па100 млн рублёў, прыкладна ў тры разы больш.
Выручка на 100 гектараў сельгасугоддзяў склала 78,9 тысячы рублёў. У лідарах – КСУП імя Жукава (90), на другім месцы – “Чамярыскі” з 86 тысячамі, трэцім – “Малажынскі” (84,8 тысячы). Ад гаспадарчай дзейнасці атрыманы прыбытак у суме 14 284 млн рублёў, што вышэй папярэдняга года на 3762 млн пры рэнтабельнасці 41,9%. Ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі маем прыбытак у суме 1321 млн пры рэнтабельнасці 3,9% (+0,4%). Усе гаспадаркі забяспечылі станоўчую рэнтабельнасць ад 0,1% у КСУП імя Жукава, да 7,1% у “Брагінцы”.
На 1 студзеня у сельскай гаспадарцы працуе 1326 чалавек, што ніжэй папярэдняга года на 102. Заданне па тэмпах росту заработнай платы выканалі за 11 месяцаў дзве гаспадаркі – КСУП “Брагінскі” і “Чамярыскі”.
Валянціна ДЗЕГЦЯРЭНКА,
начальнік планава-эканамічнага аддзела райсельгасхарчу