2006…
26 красавіка не толькі сумная дата, але і дваццацігадовы рубеж постчарнобыльскага развіцця, час падвядзення вынікаў. Край жыў, жыве і будзе жыць. Гэта зразумела ўжо і самым адпетым скептыкам.
• 1200 экзэмпляраў маляўнічых расійскіх выданняў паступіла ў раён. Гэта падарунак ад урада Расіі і яе пасольства ў нашай краіне. Асноўная маса – выданні па гісторыі, мастацтву, дзіцячая літаратура.
• 26 красавіка раён (саўгас “Камарынскі”) наведаў кіраўнік дзяржавы А.Лукашэнка.
• З фонду падтрымкі сяльгасвытворцаў гаспадаркам раёна выдзелена16 энерганасычаных трактароў айчыннай вытворчасці.
• Пераможцы конкурса “Поющая строка” наведалі Францыю. Гэта – цудоўная ўзнагарода за творчасць і імкненне ўдасканальвацца.
• 17 чэрвеня ў Брагінскім музеі з карціннай галерэяй адкрылася ўнікальная фотавыстава “Потерянная земля”.
• У “Эстафеце памяці” першае месца заняў Малажынскі сельскі Савет, другое – Камарынскі пасялковы Савет, трэцяе – Асарэвіцкі.
• У аддзяленні №326/32 ААБ “Беларусбанк” устаноўлены банкамат, што палепшыла якасць абслугоўвання насельніцтва.
• Вёскі Вуглы і Буркі набылі статус аграгарадкоў.
• 25 дамоў сядзібнага тыпу ў вёсках Брагіншчыны прынялі навасёлаў.
• Цэнтральнай раённай бальніцай закуплена абсталяванне на суму 976,5 мільёна рублёў, укамплектаваны ўсім неабходным рэанімабіль, праведзена рэканструкцыя аперацыйна-рэанімацыйнага блока з сістэмай жыццезабеспячэння.
• Больш чым 21% выпускнікоў школ раёна паступіла ў вышэйшыя навучальныя ўстановы
• Набыты аўтобус для падвозу вучняў Камарынскай СШ.
• Па праграме адраджэння малых гарадоў у Камарыне створана 19 працоўных месцаў.
Па матэрыялах “Маяка Палесся”