У Камарыне гэтымі днямі будаўнікі здалі ў эксплуатацыю 12-кватэрны жылы дом. Узведзены ён за сродкі рэспубліканскага бюджэту, накіраваныя на пераадоленне наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Усе кватэры, як растлумачылі ў райвыканкаме, службовыя. Атрымалі іх настаўнікі Камарынскай школы, медыцынскія работнікі (урач і медыцынскія сёстры), інжынер ДЛГУ “Камарынскі лясгас”, бухгалтар КСУП “Саўгас “Камарынскі”. У кожнай кватэры – газавая калонка, лічыльнікі.
На наступны год запланавана будаўніцтва васьмікватэрнага дома для грамадзян, умовы пражывання якіх непрыдатныя па санітарна-тэхнічных нормах. Сродкі будуць выдзелены з абласного бюджэту.