дом культуры змяніў статус

Грамадства

Рашэннем брагінскага раённага выканаўчага камітэта  ад 27 верасня камарынскі гарпасялковы дом культуры перайменаваны ў культурна-спартыўны цэнтр. Звязана гэта з работай аддзела па аптымізацыі сеткі ўстаноў культуры згодна з галіновай раённай праграмай, распрацаванай да 2010 года. Яна прадугледжвае захаванне і развіццё культурнай спадчыны, традыцый і абрадаў.


Пакуль гэта адзіная ўстанова культуры ў раёне, дзе ёсць вялікая спартыўная зала. У камарынскім культурна-спартыўным цэнтры плануецца правядзенне заняткаў фізічнай культурай вучняў мясцовай школы, розных конкурсаў, спаборніцтваў, а ў перспектыве – і аказанне платных паслуг насельніцтву гарпасёлка.


Работа будзе працягвацца і далей, частымі гасцямі ў вяскоўцаў стануць аўтаклубы і бібліятэкі на колах. У першую чаргу ў тых населеных пунктах, дзе пражывае невялікая колькасць людзей.