ДАСТОЙНАЯ ЗМЕНА

Грамадства

Увесь цяжар палявых работ кладзецца на плечы механізатараў, якім даводзіцца не толькі пра калгасныя палі клапаціцца, а і пра вяскоўцаў не забываць. Разам з вопытнымі механізатарамі працуе і моладзь. У кожнай гаспадарцы папаўняюцца рады вадзіцеляў, трактарыстаў. Большасць  – вяскоўцы. Ім спраў хапае на працягу года.


Цяпер усе сяльчане жывуць адным клопатам – нарыхтоўкай кармоў.


Для Аляксандра Карнічэнкі з КСУП “Малажынскі” сёлетняя корманарыхтоўка – шостая. З сямі гадзін раніцы пачынаецца яго працоўны дзень. Спачатку — на запраўку, затым цэлы дзень на сенажацях. Ён адзін з першых з граблямі спяшаецца на поле. А як жа інакш? Цёплае надвор’е спрыяе хуткаму тэмпу нарыхтоўкі кармоў.


У гаспадарцы Аляксандр працуе восем гадоў, і па словах спецыялістаў, ніколі не падвёў. Нездарма ў мінулым годзе напярэдадні вясенняй кампаніі яму аддалі новы трактар “Беларус” і камбінаваны агрэгат. На ёй механізатар быў заняты на сяўбе аўса, пшаніцы.