16 снежня 2009 года загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь пракурорам Брагінскага раёна назначаны КУЛАЖАНКА Сяргей Фёдаравіч, 25 лютага 1976 года нараджэння, ураджэнец в. Слабада Мазырскага раёна, беларус, адукацыя – вышэйшая.
У 1998 годзе закончыў юрыдычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны па спецыяльнасці “Правазнаўства”. Пасля вучобы быў назначаны на пасаду памочніка Светлагорскага міжрайпракурора, а са снежня 1999-га – старшага памочніка. З красавіка 2004-га працаваў следчым Светлагорскай міжрайпракуратуры, з 1 лістапада 2004-га – памочнікам Мазырскага міжрайпракурора. З лютага 2007 года Сяргей Фёдаравіч Кулажанка займаў пасаду старшага памочніка Мазырскага міжрайпракурора, а з сакавіка 2009-га ў сувязі з рэарганізацыяй – старшага памочніка пракурора Мазырскага раёна.
Жанаты, выхоўвае дваіх дзяцей.