Дошка гонару. На 27 красавіка лідзіруюць

Грамадства Сельская гаспадарка

На падрыхтоўцы глебы:
Аляксей Аляксандравіч ІОТЧАНКА – механізатар ААТ “Пераможнік”, які на трактары МТЗ-3522 з “Дыскапакам-6” падрыхтаваў глебу на плошчы 1098 гектараў;
Сяргей Рыгоравіч ФАЛЕЙ – механізатар ААТ “Чамярыскі”, які на трактары К-744 Р-4 з “Дыскапакам” падрыхтаваў глебу на плошчы 982 гектары.

На ўнясенні мінеральных угнаенняў:
Віталь Пятровіч САФІЕНКА – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-82 з МТТ-4 унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 2900 гектараў.

На пагрузцы арганікі:
Сяргей Аляксандравіч ЛЯВОНЕНКА – механізатар ААТ “Імя Жукава”, які пагрузчыкам TF-35.7 пагрузіў 18 300 тон;
Пётр Іванавіч СНІЦАРЭНКА – механізатар ААТ “Чамярыскі”, які пагрузчыкам “Амкадор-ЕА-34522” пагрузіў 17 258 тон.

На ўнясенні арганікі:
Уладзімір Аляксеевіч БОРКІН – механізатар ААТ “Пераможнік”, які на трактары МТЗ-1221 з МТУ-18 унёс 15 234 тоны.

На сяўбе яравых зерневых:
Аляксандр Віктаравіч ЗАРАНІК – механізатар ААТ “Брагінскі”, які трактарам МТЗ-3522 з “Kverneland” пасеяў 760 гектараў;
Сяргей Рыгоравіч СІДАРОК – механізатар ААТ “Пераможнік”, які на трактары МТЗ-3522 з сеялкай “Сірыус” пасеяў 490 гектараў.

На сяўбе кукурузы:
Сяргей Уладзіміравіч ДУДКІН – механізатар ААТ “Імя Жукава”, які на трактары МТЗ-1523 з сеялкай ТСМ-8000 пасеяў 215 гектараў.

На падкормцы зерневых:
Сяргей Васільевіч ДРОЗД – механізатар ААТ “Чамярыскі”, які на машыне “Раса” падкарміў 3295 гектараў.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК