Зімовыя канікулы. Сум, гультайства і нуда – пад забаронай

Важнае Грамадства

Зімовыя канікулы павінны прайсці весела, цікава, з карысцю і без правапарушэнняў.

Аб гэтым штогод загадзя клапоцяцца дарослыя. Каб адпачыць ад урокаў, падручнікаў і сшыткаў, вучням сёлета адводзіцца 15 дзён. І яны, вядома, будуць даволі насычаныя: на зімовыя канікулы прыпадае ажно тры святы – каталіцкае і праваслаўнае

Нараджэнне Хрыстова, а таксама Новы год. Таму і атмасфера адпаведная – казачная, чароўная. З любімымі забавамі, тэатралізаванымі прадстаўленнямі, карагодамі вакол ёлкі, падарункамі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі. Ды і самім хлопчыкам і дзяўчынкам прапаноўваецца далучыцца да добрых спраў, прадэманстраваць свае ўменні і таленты падчас валанцёрскай дзейнасці, удзелу ў ранішніках, гульнявых і конкурсных праграмах і інш. Толькі ў раённых, абласных і рэспубліканскіх святочных урачыстасцях у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прымуць удзел больш за 300 юных жыхароў Брагіншчыны.

З наступнага тыдня пачнецца работа лагераў дзённага знаходжання, жыццё ў якіх таксама будзе напоўнена цікавымі сустрэчамі, захапляльнымі культурнымі, спартыўнымі і іншымі мерапрыемствамі, калектыўнымі творчымі спра-вамі. Такая дзейнасць разгорнецца на базе ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з ахопам 195 вучняў. І яшчэ для 20-ці адчыніць дзверы спартыўна-аздараўленчы лагер пры ДЮСШ Брагінскага раёна. Не спыніцца работа гурткоў і секцый, клубаў па інтарэсах.

Каб забяспечыць максіма-льную занятасць непаў-налетніх і папярэдзіць негатыўныя з’явы ў іх асяроддзі, з 25 снежня па 8 студзеня ў раёне пройдзе міжведа-масная прафілактычная акцыя “У новы год без правапарушэнняў”. Шэраг мерапрыемстваў у яе рамках накіраваны на тое, каб адвесці ад дзяцей бяду, выхаваць у іх культуру бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця. Гэта гутаркі, сустрэчы, экскурсіі, рэйды і інш. У зоне асаблівай увагі застануцца непаўналетнія, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы ці пастаўлены на прафілактычны ўлік.

Ужо на бягучым тыдні, дарэчы, ва ўстановах адукацыі праходзяць бацькоўскія сходы з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры, камісіі па справах непаўналетніх, аддзела па надзвычайных сітуацыях, іншых зацікаўленых структур. Галоўная ўвага грамадскасці скіроўваецца на тое, што часцей за ўсё да няшчасных здарэнняў з дзецьмі, здзяйснення імі супрацьпраўных учынкаў прыводзіць недастатковы кантроль з боку бацькоў. Варта арганізаваць вольны час падлеткаў так, каб яны не шукалі прыгод. Асабліва – у перыяд канікул. Размова, у прыватнасці, вядзецца на самыя актуальныя тэмы: як абараніць падрастаючае пакаленне ад алкаголю і наркотыкаў, папярэдзіць траўматызм і гібель ад знешніх прычын, сфарміраваць устаноўку на здаровы лад жыцця і законапаслухмяныя паводзіны. Закранаюцца таксама пытанні палавой недатыкальнасці непаўналетніх, праблемы суіцыдальных паво-дзін, самавольных сыходаў падлеткаў з дому. Бацькам нагадваюць, што не варта шкадаваць часу на даверлівыя размовы са сваімі сынамі і дачкамі – гэта дапаможа засцерагчы іх ад бед і неабдуманых крокаў.

Пачнецца зімовы адпачынак у школьнікаў 25 снежня, а зноў за парты яны сядуць 9 студзеня.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА