Лета перасягнула свой экватар і ідзе на спад, а ў бацькоў спякотная пара толькі пачынаецца: трэба рыхтаваць дзяцей да чарговага навучальнага года.
– Асабліва хвалюючым дзень 1 верасня будзе для дзетак, якія пойдуць у школу ў першы раз. Некаторыя з іх засталіся без апекі бацькоў ці жывуць у мнага-дзетных, малазабяспечаных сем’ях. І менавіта дзеля іх мы праводзім традыцыйную дабрачынную акцыю па зборы школьных прыналежнасцяў, – расказвае дырэктар Брагінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына СКАРАХОД. – Вядома, што падрыхтоўка да навучальнага года – працэс не танны, і ён, на жаль, не па кішэні людзям з невялікім даходам. Таму мы звяртаемся да неабыякавых жыхароў раёна, працоўных калектываў і кіраўнікоў арганіцыцый і прадпрыемстваў з просьбай аб дапамозе.