У РДК прайшло свята, прымеркаванае да Дня інвалідаў

Грамадства

Den-1

Урачыстае мерапрыемства, якое аб’яднала дарослых з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, прайшло 4 снежня ў раённым Доме культуры. Прымеркавана яно было да Дня інвалідаў.

Угэты ж дзень адбылося ўшанаванне таленавітых і мужных людзей, якія валодаюць неабмежаваным патэнцыялам жыццялюбства. Сярод іх – трохразовы пераможца абласнога прабегу на інвалідных калясках Аляксей Білега, актыўныя ўдзельнікі аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнасці Ігар Сініла, Алена Еўдакімава, Таццяна Патапава і Вольга Новік. Яны змаглі знайсці справу па душы і рэалізаваць сябе ў сваіх захапленнях, яны не проста ўмеюць жыць у гэтым часам няветлівым свеце, але і вядуць актыўную дзейнасць, займаюцца творчасцю. У аддзяленні дзённага знаходжання ўпэўнены, што іх магчымасці бязмежныя і яны могуць быць цікавымі і запатрабаванымі. Узнагароды актывістам уручыў дырэктар Брагінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сяргей Пархамец, які падкрэсліў, што гэтыя людзі з’яўляюцца сапраўдным прыкладам для пераймання. І няхай не многім з іх наканавана дасягнуць нейкіх вышынь у спорце ці на сцэне, а вось атрымаць перамогу над сабой па сілах кожнаму.

Падарункі ў той дзень атрымалі ўсе наведвальнікі аддзялення. А калектыў ЦПБ №306 ААТ “ААБ Беларусбанк” яшчэ і здзейсніў мару Аляксея Білегі. За аптымізм і сілу волі в.а дырэктара Таццяна Данчанка перадала юнаку набор для выпальвання па дрэве.

Den-5

– Аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў адкрыта чатыры гады назад, – распавядае яго загадчыца Любоў Кузняцова. – І на працягу гэтага часу мы штогод праводзім мноства тэматычных сустрэч. Імкнёмся зрабіць так, каб людзі, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, забыліся аб сваіх праблемах, каб яны адчулі сябе паўнацэннымі членамі грамадства. Прыемна, што ў нашым раёне шмат людзей, якія адгукваюцца на нашы просьбы, дапамагаюць у арганізацыі святаў, аказваюць фінансавую падтрымку. Словы шчырай падзякі хацелася б выказаць прадпрымальнікам Леаніду Зуеўскаму, Аляксандру Фурсу, Надзеі Кучаравай, Губрану Аліеву, Леаніду Сцепанюку, Аляксандру Лявіцкаму. Адчувальная таксама падтрымка райвыканкама, сельгаспрадпрыемстваў раёна, райспажыўтаварыства, царквы веры евангельскай “Благодать” і інш. Не магу не назваць і тых, хто дапамог ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы аддзялення. Гэта ААТ “Чамярыскі” і “Брагінаграсэрвіс” ПМК №91, Брагінскі ўчастак ПДРЭЗ. У плане псіхалагічнай падтрымкі мы заўсёды можам разлічваць на пастара евангельскай царквы Юрыя Куніцкага і настаяцеля храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.п. Брагіна айца Ігара.

Den-4

З цёплымі словамі і пажаданнямі добрага настрою, здароўя, веры і надзеі звярнуліся да герояў мерапрыемства многія запрошаныя. Шмат задавальнення прысутным даставілі і творчыя падарункі – канцэртныя нумары ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці РДК, выхаванцаў Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў і інш.

Den-6

Дарэчы, да Дня інвалідаў была прымеркавана і дабрачынная акцыя, у час якой прадстаўнікі аддзялення дзённага знаходжання і царквы “Благодать” з падарункамі наведалі лю-дзей, якія знаходзяцца на патранажным доглядзе. Такіх у раёне – 22 чалавекі.

Den-2

Напэўна, галоўная жыццёвая задача для кожнага чалавека з абмежаванымі магчымасцямі – нягледзячы на захворванне, абапіраючыся на падтрымку родных і блізкіх, адчуваць радасць жыцця, дабро і прыгажосць. Мы таксама жадаем ім бадзёрасці духу і ні ў якім разе не губляць аптымізму.

Den-3