З ВЯЛІКАДНЕМ!

Грамадства

Паважаныя Брагінчане!


Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня.


Традыцыі гэтай светлай урачыстасці ідуць з глыбіні стагоддзяў, сімвалізуючы перамогу жыцця, адраджэнне і абнаўленне духоўнага свету чалавека. Вялікдзень раскрывае сапраўдны гуманізм хрысціянства, які зацвярджае вялікую духоўную энергію ўсёдаравання і любві.


У такія дні вернікаў перапаўняюць пачуцці глыбокай, шчырай радасці і імкненне тварыць добрыя справы, акружаць цяплом і клопатам тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і спагадзе.


Няхай жа свята Вялікадня прынясе ў вашы сем’і радасць, напоўніць сэрца цяплом і надзеяй, дапаможа быць дабрэйшымі і больш цярпімымі да блізкіх. Няхай у дамах і на ву-ліцах стане светла і ясна ад усмешак людзей, якія раздзеляць адзін з адным святасць гэтых урачыстых дзён.


Жадаем, каб вашы сэрцы былі заўсёды напоўнены высакародным імкненнем жыць па правілах хрысціянскай маралі, добрымі справамі ўмацоўваць магутнасць роднай Айчыны.


Няхай святочныя дні Вялікадня прынясуць вам і вашым блізкім здароўе, радасць, шчасце і дабрабыт.