7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Важнае Грамадства

Паважаныя  жыхары  Брагіншчыны! Прыміце  віншаванні з  агульнарэспубліканскім  святам – Днём  Кастрычніцкай  рэвалюцыі!

Гэтая гістарычная дата вяртае нас да ўрокаў мінулага, якія мы памятаем і паважаем, дазваляе ацаніць многія дасягненні савецкай эпохі.

Бясплатныя і даступныя адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, васьмігадзінны працоўны дзень, свабода сумлення і роўнасць грамадзянскіх правоў мужчын і жанчын – гэтыя і іншыя выгоды, якія сталі неад’емнымі ў нашым жыцці, бяруць пачатак з кастрычніка 1917 года.

Для нашай рэспублікі падзеі той пары адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці. Наш народ збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял краіны.

Атрымаўшы ў спадчыну ад мінулага ўсё лепшае, мы сустракаем гэтае свята ў атмасферы грамадзянскага міру, паспяховага эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця.

Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, аптымізму і новых поспехаў у працы, вучобе, службе, грамадскай дзейнасці на карысць роднай Беларусі.

Сяргей КАРПЕНКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Іна МІХАЛЕНКА,

старшыня раённага Савета дэпутатаў

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.