Мерапрыемства было арганізавана з мэтай прафілактыкі траўматызму і навучання дзяцей правілам бяспекі.
Супрацоўнікі часткі паказалі школьнікам, як арганізавана штодзённая служба пажарных, правялі іх па тэрыторыі падраздзялення і расказалі пра тэхніку, якая выкарыстоўваецца для ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Дзеці з задавальненнем разглядалі пажарныя аўтамабілі, спецыяльнае абсталяванне і экіпіроўку.
Каб замацаваць веды, супрацоўнікі РАНС правялі віктарыну на веданне асноў бяспечных паводзін. Дзеці адказвалі на пытанні пра тое, як дзейнічаць пры пажары, як папярэдзіць ЧС і на што звяртаць увагу ў штодзённым жыцці.
– Мы імкнемся, каб дзеці не толькі ведалі правілы бяспекі, але і разумелі, наколькі важная праца выратавальнікаў,– падкрэсліў начальнік ПАСЧ-2 Алег Пугач.
Настаўнікі і вучні падзякавалі за цікавую і карысную сустрэчу. Такія мерапрыемствы дапамагаюць фарміраваць у школьнікаў адказнасць і ўважлівасць да ўласнай бяспекі.
Брагінскі РАНС і надалей плануе праводзіць падобныя экскурсіі, каб кожны школьнік ведаў, як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.