Свята Дабравешчання, якое мы штогод адзначаем 7 красавіка, у народным календары звязана з прабуджэннем зямлі, пачаткам новага гаспадарчага года.
Па вераваннях продкаў, зямля жывая, і чапаць яе да гэтай даты нельга – адпачывае, «закрыта». Парушыць закон – наклікаць гнеў на гаспадарку. Многія людзі да гэтага часу прытрымліваюцца яго і карыстаюцца ведамі, праверанымі стагоддзямі.
Канчаткова, праўда, з зімой развітвацца ранавата, што мы заўважаем і сёння. Нездарма казалі: «Да Благавешчання зіму не лай і сані трымай». Па тым, якое ўсталявалася надвор’е, меркавалі пра будучы ўраджай і складалі свой сезонны прагноз.
Калі на Благавешчанне:
• дождж – чакай багаты ўраджай жыта і грыбоў;
• суха і цёпла – лета будзе засушлівае, а восень марозная;
• пайшоў снег – быць мокраму лету;
• не відаць ластавак – да канца вясны захаваецца халоднае надвор’е;
• раніцай туман – вада ў рэках прыбудзе;
• грымеў гром – зародзяць арэхі.
Лічылі таксама, што надвор’е 7 красавіка паўторыцца на Вялікдзень. Паназіраем!
Падрыхтавала Валянціна БЕЛЬЧАНКА
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.