На працягу двух дзён каманды змагаліся за ачкі ў турнірнай табліцы. На гэты перыяд ДЮСШ Брагінскага раёна стала арэнай захапляльных баталій: гледачы сталі сведкамі напружаных матчаў, прыгожых галоў і бескампраміснай барацьбы.
Галоўнай інтрыгай суботняга дня стала супрацьстаянне «Дубліна» і «Легіёна». Ужо з першых секунд было зразумела, што апошнія прыйшлі па перамогу. Актыўны прэсінг, зладжаная гульня і нацэленасць на вароты – вось візітная картка гэтай каманды. «Дубліну» было нялёгка: большую частку першага тайма яны правялі ў абароне, спрабуючы стрымаць націск саперніка. «Легіён» скарыстаўся сваёй перавагай і да перапынку ўпэўнена вёў у ліку 3:0.
Другі тайм выдаўся больш відовішчным. «Дублін», нягле-дзячы на прапушчаныя галы, не збіраўся здавацца. Каманда зрабіла замену ўратара праз траўму асноўнага галкіпера і паспрабавала перахапіць ініцыятыву. Ёй нават удалося некалькі разоў небяспечна контратакаваць, але сапернік не расслабляўся і ўпэўнена давёў матч да перамогі – 3:6. Такім чынам «Легіён» замацаваў сваё лідарства ў турнірнай табліцы.
Наступнымі на пляцоўку павінны былі выйсці «Камарын ФСЦДіМ» і «Лоеў 1505». Але госці не змаглі прыбыць на гульню і атрымалі тэхнічннае паражэнне.
Нядзеля парадавала гледачоў сапраўднай галявой феерыяй. На пляцоўцы сышліся «РАУС» і «Дынама РАУС» (Хойнікі). Гульня атрымалася адкрытай, дынамічнай і багатай на вострыя моманты. У выніку ў вароты абедзвюх каманд уляцела аж 24 мячы! Фартуна усміхнулася хайнікчанам, якія вырвалі перамогу ў гэтым супрацьстаянні.
Па выніках першага кола чэмпіянату ўпэўнена лідзіраваць у турнірнай табліцы працягвае «Легіён», за ім – «Дынама РАУС» і «Камарын ФСЦДіМ».
Чэмпіянат працягнецца праз тыдзень, наперадзе яшчэ шмат цікавых гульняў. Прыходзьце падтрымаць свае каманды і атрымаць асалоду ад яркага і дынамічнага спорту.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.