У канцы снежня ў Малажыне адзначалі 58-годдзе сумеснага жыцця Фёдар Васільевіч і Кацярына Антонаўна Шынкарэнкі

Важнае Грамадства

Свае лёсы яны звязалі ў 1966 годзе, пачаўшы шлях, напоўнены каханнем, працай і сямейным шчасцем.

Ураджэнец вёскі Глушэц Лоеўскага раёна і дзяўчына з Малажына першыя гады пасля ўступлення ў шлюб жылі ў Добрушы, дзе з’явілася на свет іх дачка. Затым сям’я пераехала на Брагіншчыну.

Сёння ў Фёдара Васільевіча і Кацярыны Антонаўны – трое дзяцей, сем унукаў і адна праўнучка.

Разам яны аддалі не адно дзесяцігоддзе калгасу «Першамайск» (зараз «Малажынскі»), працуючы ў паляводчай брыгадзе. Фёдар Васільевіч да таго ж актыўна ўдзельнічаў у мясцовым культурным жыцці, іграючы на гармоніку і выступаючы на розных мерапрыемствах.

З цёплымі віншаваннямі і шчырымі пажаданнямі да сямейнай пары завітала начальнік аддзела загса райвыканкама Алена Сцецкая. З дзецьмі і ўнукамі Фёдар Васільевіч і Кацярына Антонаўна дзяліліся успамінамі, гісторыямі са свайго жыцця, адкрываючы для ўсіх сакрэты сямейнага дабрабыту. А гармонік ствараў святочную і душэўную атмасферу.

Гісторыя Фёдара Васільевіча і Кацярыны Антонаўны – прыклад моцнай сям’і, даверу і вернасці.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.