Паважаныя хлебаробы! Дзякуй за вашу няпростую працу, у якую вы ўкладваеце душу, за вашы веды, уменне і вопыт. Вы робіце ўсё магчымае, каб выканаць ускладзеную на вас вялікую місію – забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.
Уборачная кампанія заўсёды была сур’ёзным экзаменам. Яна выставіла рэальныя ацэнкі арганізатарскім здольнасцям кіраўнікоў і спецыялістаў, уменню механізатараў і надзейнасці ўборачнай тэхнікі.
Шчырыя словы падзякі калектывам і кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія дапамагаюць аграрыям.
Развіццё Брагінскага раёна – гэта заслуга многіх пакаленняў працаўнікоў вёскі, якія шчодра дзяліліся сваім багатым вопытам з пераемнікамі. І ў гэты святочны дзень асаблівыя словы падзякі – ветэранам галіны.
Ад усёй душы жадаем высокіх паказчыкаў у рабоце, выканання намечаных планаў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, а таксама здароўя, шчасця і дабрабыту.
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў