У ім прынялі ўдзел вучні з усіх устаноў агульнай сярэдняў адукацыі Брагіншчыны.
Першымі на старт выйшлі дзяўчынкі 2013 г.н., дзе пераможцай на дыстанцыі 500 метраў стала Дар’я Бандарэнка (Брагінская СШ). Сярод тых, хто на год маладзейшы, роўных не было Адэліі Крываносавай (Камарынская СШ).
На дыстанцыі 1000 метраў сярод юнакоў 2013 і 2012 г.н. лепшы вынік паказалі Дзмітрый Логвінаў (Камарынская СШ) і Мікіта Вялікаборац (Малажынская СШ).
Сярод дзяўчат 2011 г.н. забег на 1000 метраў завяршыўся перамогай Караліны Каляды (Камарынская СШ). Першае месца на такой жа дыстанцыі, але сярод дзяўчат 2010 г.н, заняла Анастасія Бобрык (Брагінская СШ).
У забегу на 1500 метраў прынялі ўдзел юнакі 2011 і 2010 г.н. і дзяўчаты 2009 г.н. На першую прыступку п’едэсталу ўзняліся Ігнат Бандарэнка (гімназія г.п. Брагіна), Максім Злыдзенка (Малейкаўская СШ) і Людміла Чарнышова (Вуглоўская СШ).
Перамогу ў юнакоў 2009 г.н. на дыстанцыі 2000 метраў святкаваў Багдан Фралоў (Малейкаўская СШ), у дзяўчат 2008 г.н. – Дар’я Ефіменка (Іялчанская СШ).
У камандным першынстве лідарам стала Брагінская СШ, на другім месцы – гімназія г. п. Брагіна, на трэцім – Камарынская СШ.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.