Гучаць песні над Дняпром…

Галоўнае Грамадства

Калі чуеш мелодыі, блізкія сэрцу, добра вядомыя, якая розніца, колькі гадоў выканаўцам. Яны зачароўваюць, кранаюць і нават пераконваюць: усё – да лепшага.

Вакальны гурт «Песні над Дняпром» аб’ядноўвае жанчын, якім ужо «за…». А ініцыятарам стварэння калектыву, яго душой стала Ліна Пятніцкая. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак зразумела, што нельга даць пагаснуць творчасці ў сабе, таму хутка знайшла прымяненне свайму таленту, здольнасцям і ўменню згуртаваць неабыякавых і ініцыятыўных паплечнікаў.

Зараз Ліна Адамаўна – спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН. Дзякуючы ёй у раёне з’явіўся новы жаночы калектыў «Песні над Дняпром», а ў памяшканні, адведзеным для працы, – музейны куток. Тут сабраны і прадметы побыту, і вырабы народных умельцаў, і ўзоры нацыянальнага адзення – усё тое, што дае ўяўленне аб родным краі, жыцці продкаў. Сюды прыходзяць дзеці на экскурсіі, здзіўляюцца разнастайнасці экспанатаў і дарослыя. Тут часта збіраюцца ўдзельнікі клуба па інтарэсах «В кругу друзей» – ім ёсць што абмеркаваць.

…А над Дняпром гучаць песні. І няма ім ні канца, ні краю. Яны з намі – праз гады.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.